21 июля 2013, tut.by

Беларускія Карыбы пад Ваўкавыскам — прыгожа і небяспечна

Тут забаронена купацца, але сотні людзей з усёй краіны едуць за ўражаннямі. Крэйдавыя кар'еры пад Краснасельскам вабяць сваёй блакітнай вадой. Чым не Карыбскае мора!
Калі зайсці насайтпрадпрыемства, адразу выплывае акно, у якім папярэджваюць гасцей пасёлка ні ў якім разе не купацца ў кар'ерах. Бо крэйдавыя кар'еры часта абсыпаюцца. А таксама таму, што ў вадзе колькасць каліформных і тэрматалерантных бактэрый перавышае норму ад 60 да 100 (!) разоў.
Пра забарону знаходжання ў тэхналагічнай зоне нагадваюць і шыльды.
Але гэта нікога не стрымлівае. Дзясяткі машын можна сустрэць на ўзбочыне белай ад крэйды дарогі. Едуць не толькі з Гарадзеншчыны, але і з няблізкага Мінска. Да сталіцы — 270 км.
Калі з'язджаеце з трасы да кар'ераў, менавіта белы колер дарогі адразу прыцягвае ўвагу. Спачатку здаецца, што гэта наступствы нейкая тэхнагеннай аварыі. Наглядзеўшыся сучасных фільмаў, можна набраць у галаву і не такога.
А з-за павароту даносіцца гул, нібыта дзесьці побач ляціць верталёт. Насамрэч, гэта шматтонныя волаты БелАЗы.
Раней даводзілася бачыць іх выключна на фотаздымках. Але ў рэальнасці яны не зрабілі моцнага ўражання. Здавалася, што яны павінны быць куды большымі, хаця і так зусім не маленькія.
Яны ездзяць, уздымаючы хмары белага пылу, які пасля асядае на аўтамабілі. Паездку давядзецца заканчваць наведваннем аўтамыйкі.
Кар'ераў некалькі. Мы адправіліся на Карпаўцы. Згодна з картамі Гугла, у гэтым месцы іх тры.
Краснасельскія кар'еры ўвесь час абмяркоўваюць на форумах. З года ў год сваімі ўражаннямі ў інтэрнэце дзеляцца тыя, хто дабраўся да «блакітнай вады». Некаторыя сцвярждаюць, што часам пад'езд да іх ахоўваюць міліцыянты: не даюць легкавікам пад'ехаць. Штрафуюць за няправільную паркоўку. Штрафуюць нібыта і за купанне. Толькі мы не сустрэлі ніводнага міліцыянта, і ніхто не пагражаў нам.
Кар'еры розныя. Самы блакітны і найбольш аблюбаваны людзьмі — першы. Да яго ісці з кіламетр ад дарогі. Адразу вас сустракае вялізны экскаватар, а побач з ім, у вагончыку, ёсць вартаўнік.
Вартаўнік сумна прагульваўся па вуліцы, не звяртаючы ўвагі на турыстаў, што пастаянна «цяклі» да кар'ера альбо назад. Калі яму і трэба нікога не пускаць, то, відаць, надакучыла папярэджваць пра адказнасць.
Дарога да кар'ера выкладзеная бетоннымі плітамі. Некалі па іх таксама ездзілі БелАЗы. Уздоўж дарогі абрэзалі электрычнасць, але ліхтары засталіся.
На кар'еры вельмі абрывісты бераг. Не кожны рашыцца спусціцца да вады.
Хаця кажуць, што дзесьці далей ёсць і іншы — пакаты. Пужаюць, што кар'еры глыбокія — да 40 метраў. Але ёсць месцы, дзе не больш за калена.
Толькі такіх мала. Больш давядзецца плаваць, чым хадзіць па дне.
Сюды прыязджаюць нават з намётамі — на некалькі дзён. Шашлык, гарэлка, песні…
Хто не рашаецца купацца, проста атрымлівае асалоду ад прыроды.
Шкада, што кар'еры так і не зрабілі турыстычнымі аб'ектамі. А пакуль гэтага няма, то ўсе наведваюць іх на свае страх і рызыку. На жаль, не ўсе навучыліся прыбіраць за сабой: смецце можна сустрэць паўсюль, дзе адпачывалі несумленныя людзі.
У суседнім кар'еры вада не такая блакітная.
В мире Сьерра-Леоне
Оставить комментарий

Главное по темам

Украина приготовилась к полномасштабной войне с РФ

17:08

В Сети высмеяли «свадебный» наряд премьера Канады

17:20

Украинскому хакеру в США грозит 30 лет

15:16

Норвегия вложится в «хранилище Судного дня»

14:52

Супружескую пару в США обвинили в пытках 13 детей

14:35

Видеоновости

Статьи

Страшнее «Титаника»: самые смертельные кораблекрушения

Когда речь заходит о кораблекрушениях, первым в голову приходит «Титаник», крушение которого унесло около 1500 жизней.

Россию достали из «мусорной» корзины

Агентство S&P вывело суверенный рейтинг России из «мусорной» категории. Как заявило в субботу агентство Standard&Poors, было принято решение повысить суверенный кредитный рейтинг России до инвестиционного (BBB-) со «стабильным» прогнозом.

Джонсон опубликовал скандальную статью по Крыму

В Великобритании вышла колонка министра иностранных дел Бориса Джонсона, посвящённая событиям 2014 года на Украине. Особое внимание в ней уделено присоединению Крыма к России, которое Джонсон называет незаконным.

Что разрушит Крымский мост

Строительство скандального Крымского моста стартовало в 2015 году. Мост длиной 19 км должен соединить аннексированный полуостров в районе города Керчь с Таманским полуостровом в Краснодарском крае.

Россиян лишают собственных вкладов

В 2017 году россияне отнесли в банки почти в два раза больше, чем в прошлом году.

Фоторепортажи